Каманда БДУ заняла 26-е месца на чэмпіянаце сьвету па праграмаваньні

З 12 па 16 сакавіка 2007 у сталіцы Японіі Токіё адбыліся фінальныя спаборніцтвы чэмпіянату сьвету па праграмаваньні. Каманда Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта увайшла ў трыццатку лепшых каманд. 

Першае месца сёлета заняла каманда Варшаўскага ўнівэрсытэту

Беларускія праграмісты абышлі ў фінале такія вядомыя унівэрсытэты сьвету, як Стэндфардскі унівэрсытэт, Каралеўскі тэхнічны унівэрсытэт Швэцыі, Такійскі унівэрсытэт, Гарвардзкі унівэрсытэт і многія іншыя.

У адборачных турах чэмпіянату 2007 года стартавалі 6 099 каманд з 1756 унівэрсытэтаў 82 краін сьвету. Каманда БДУ выйшла ў фінал спаборніцтваў 88 камандаў-фіналістак.

Першае месца сёлета заняла каманда Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Камандны чэмпіянат сьвету па праграмаваньні сярод студэнцкіх каманд (ACM International Collegiate Programming Contest) праводзіцца міжнароднай арганізацыяй ACM (Association for Computer Machinery) з 1977 года.

Уні Вера 13:52, 29/03/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0051 seconds.