Даўно марылі сыграць у тэатры?

Актыўныя, крэатыўныя асобы, якія бачаць сябе ў ролі актораў, рэжысэраў, дэкаратараў і музыкаў, запрашаюцца да пастаноўкі аднаактавай п’есы Бэртальта Брэхта «DIE HOCHZEIT».

Ідэя пастаноўкі гэтай п’есы зьявілася ў дзьвюх маладых  выкладчыц – гэта Eva Strohmayr і Ірына Герасімовіч. Абедзьве выкладаюць ў БДУ у гэтак званым “тандэме”па выкладчыцкай праграме пры Robert Bosch Stiftung.

Праект у такой форме прапанавала зрабіць Ірына, і я не задумваючыся згадзілася. У мінулым годзе Ірына сама ўдзельнічала ў тэатры. Сама я прымала ўдзел ў пастаноўцы "Die Hochzeit" ў ЗША. Гэта таксама пэўным чынам паўплывала на выбар п’есы, сваю ролю сыграла і тое, што сама п’еса даволі вясёлая, поўная крытыкі (гэта ж Брэхт!) і фармат аднаактавай п’есы падыходзіць для нашага малафарматнага праекта, -- гаворыць Эва. 

Жадаеце даведацца болей і запісацца на кастынг – зьвяртайцеся сюды:
gerassimowitsch@yahoo.de, strohmayreva@yahoo.com

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0566 seconds.