Дзяржава будзе кантраляваць працу хатніх сетак

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю заявіў, што хутка уступіць у дзеяньне пастанова урада, якая “рэглямэнтуе дзейнасьць інтэрнэт-сетак”.

Як паведамляе БелТА, сёньня на прэс канфэрэнцыі, Яўген Мачайла, намесьнік дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, заявіў пра хуткае ўступленьне ў дзеяньне адмысловай пастановы ўрада.

У паведамленьні БелТА хатнія сеткі названыя чамусьці інтэрнэт-сеткамі, гаворыцца, што пастанова ўрада “рэгляментуе дзейнасьць інтэрнэт-сетак”. Яўген Мачайла лічыць, што гэта дасьць магчымасьць легалізаваць такі бізнэс, ведаць каардынаты прадаўцоў інтэрнэт-прадукту і кантраляваць іх работу.

Яўген Мачайла таксама паведаміў, што ў мінулым годзе па фактах парушэньняў у гэтай сфэры быў узбуджаны шэраг крымінальных спраў.

Паводле статыстыкі сайту homenet.tut.by у Менску дзейнічаюць прынамсі 1545 хатніх сетак і імі карыстаюцца 22796 чалавек.

Уні Вера 14:38, 16/03/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1067 seconds.