Ліцэнзія Беларускага камэрцыйнага інстытута кіраваньня прыпыненая
Загадам Міністэрства адукацыі прыпынена дзеяньне ліцэнзіі Беларускага камэрцыйнага інстытута кіраваньня. З 6 па 20 жніўня ВНУ павінна выправіць усе парушэньні нормаў і правілаў, інакш ліцэнзія будзе адазваная.
Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня мае сем філіяў у рэгіёнах Беларусі. Паводле Мінадукацыі, у некаторых зь іх ішоў набор на спэцыяльнасьці, не прадугледжаныя ліцэнзіяй. Калі патрабаваньні ня будуць выкананыя ў тэрмін, студэнтаў, якія ўжо пасьпелі паступіць у ВНУ, плянуюць перавесьці ў іншыя прыватныя навучальныя ўстановы.
Каментары праз FACEBOOK