Зачынены Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня і яго філіі
Міністэрства адукацыі не працягнула ліцэнзію Беларускаму камэрцыйнаму інстытуту кіраваньня і яго філіям ў Берасьці, Магілёве, Баранавічах, Горадні, Мазыры, Воршы і Полацку.
Такая мера прынятая ў зьвязку зь нібыта вялікай колькасьцю парушэньняў у падрыхтоўцы спэцыялітаў. Пра гэта 18 чэрвеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміў першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Жук. Зь яго словаў, студэнты гэтай установы маюць права пры наяўнасьці адпаведнай спэцыяльнасьці перавесьціся ў іншую вну - прыватную ці дзяржаўную, перадае Белта.
Каментары праз FACEBOOK