Hi-Tech супраць жорсткасьці выкладчыкаў

Тры гады турмы пагражае настаўніцы, жорсткасьць якой запісалі на відэа вучні адной з расейскіх школаў. 

Настаўніца сярэдняй школы зьбівала свайго вучня на вачох усёй клясы, але нехта з клясы зрабіў запіс гэтага акту пры дапамозе камэры мабільнага тэлефона. Цяпер настаўніцы пагражае тры гады турэмнага зьняволеньня.

На не самым выразным відэароліку, зробленым аднаклясьнікам Толі Іванова, відаць, як настаўніца, прыціснуўшы Толіка да школьнай дошкі, неаднаразова б'е яго па галаве, а затым шпурляе праз увесь кляс, піша AFP.

Хлопец сьцьвярджае, што школьная адміністрацыя хутка адрэагавала на інцыдэнт: яна зьвярнулася да таго, хто засьняў акт зьбіцьця на мабільны тэлефон, з просьбай сьцерці запіс.

Па факце інцыдэнту адчыненае сьледзтва. У выпадку, калі віна настаўніцы будзе даказаная, ёй пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня. 

Уні Вера 18:30, 05/03/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3436 seconds.