Чарговае падвышэнне коштаў на навучанне ў БДУ
Чарговае падвышэнне коштаў на навучанне ў БДУ. Гэтым разам указам рэктара кошты ў залежнасьці ад спэцыяльнасьці падвышаюцца на 30-35$.
Прапануецца і новая схема аплаты. Для гэтага трэба заключыць новае пагадненьне (мінулае заключалі у верасні 2006), дзе замест схемы 4*25% прапануецца аплата 30%+20%+20%+30% з-за чаго у гэтыя тры месяцы аплата падаецца зніжанай.
Нагадаем, што мінулае падвышэньне было літаральна паўгады таму і склала ў сярэднім 300$, тады і былі заключаны новыя дамовы, якія гэтым месяцам прапануецца скасаваць на новыя. Галоўным жа аргументам для падвышэньня коштаў была, на думку рэктара, вялікая адрознасьць у плаце за навучаньне ў ВНУ паміж Беларусьсю і краінамі Эўропы.
Між тым, у большасьці краін Эўропы навучаньне адбываецца на бюджэтнай аснове, а ў краінах дзе навучаньне зь бюджэтнага перавялі на платнае (Аўстрыя) кошт за навучаньне складае 800эўра.
У БДУ студэнты плоцяць больш за 1000 даляраў ЗША. Між тым умовы навучання нельга назваць Эўрапейскімі. На большасьці факультэтаў навучаньне адбываецца ў перапоўненых аўдыторыях, касмэтычны рамонт звычайна супадае з навучаньнем ці сэсіяй, а платнікаў набіраюць як дадатак да бюджэтных групаў.
Трэба заўважыць, што падвышэньне коштаў тычыцца і пятых курсаў, якія ўжо здалі апошнюю сэсію і фактычна больш не навучаюцца ува універсітэце (яны не карыстаюцца паслугамі выкладчыкаў, бо лекцыі для іх больш не чытаюцца, так як у іх засталася толькі дыплёмная работа і дзяржіспыты.)