Мультфільм «Тачкі» атрымаў прэмію «Эньні»
На цырымоніі ўручэньня 34-й штогадовай прэміі «Эньні» за дасягненьні ў сфэры анімацыйнага кіно ўзнагарода за лепшы мультфільм дасталася паўнамэтражнаму анімацыйнаму фільму студыі Pixar «Тачкі».
У гэтай намінацыі таксама былі прадстаўленыя мультфільмы «Змывайся!», «Лясная братва» і «Сэзон паляваньня».
Мультфільм «Змывайся!» на прэміі сабраў найбольшую колькасьць узнагародаў.
Радуе, што трое з намінантаў на «Эньні» – «Тачкі», «Дом-монстар» і «Змывайся!» – будуць змагацца таксама за атрыманьне «Оскара» у намінацыі «Лепшы мультыплікацыйны фільм».
Каментары праз FACEBOOK