English Speaking Union - Public Speaking Competition

Аб'яўляецца пачатак міжнароднага конкурсу «English Speaking Union: Dynamic Earth». Запрашаюцца да ўдзелу маладыя людзі з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь ва ўзросьце ад 16 да 20 гадоў (на момант 17 траўня 2007 года), якія валодаюць ангельскай мовай.

English Speaking Union

Пераможцы конкурсу прамоўніцкага мастацтва атрымаюць шанец прадстаўляць Беларусь у фінале спаборніцтваў ў Лёндане.

Запіс на ўдзел у першым туры, які адбудзецца 17 лютага 2007 года ў г. Менск, будзе адбывацца па тэлефоне. Жадаючыя і зацікаўленыя могуць падаць заяўку на ўдзел па наступных тэлефонах з 9:00 па 21:00 нядзелі 11.02.2007 да серады 14.02.2007:

  • 7243912 (Ірына)
  • 7743394 (Наталля) 

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікам будуць кампэнсаваныя выдаткі на праезд.

Дадатковая інфармацыя: 

Вэб-сайт English Speaking Union

Правілы конкурсу ў Беларусі

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0858 seconds.