Рэформа ўступнай кампаніі ў Расеі: адзіны дзяржаўны іспыт
Ідэя адзінага дзяржаўнага іспыту заключаецца ў тым, каб сумясьціць дзяржаўную выніковую атэстацыю выпускнікоў школаў і ўступных іспытаў у дзяржаўныя адукацыйныя ўстановы сярэдняй і вышэйшай прафэсійнай адукацыі.
Дзярждума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні закон аб паэтапным увядзеньні адзінага дзяржіспыту да 2009 года.
Такі адзіны дзяржіспыт ладзіцца ворганам улады фэдэральнага ўзроўню.
Вынікі адзінага дзяржіспыту могуць выкарыстоўвацца абітурыентамі цягам двух год.
Прадугледжваецца таксама, што пры паступленьні ў ВНУ, у якім патрабуецца спэцыяльная падрыхтоўка, якая вымагае пэўных творчых, псыхалягічных і фізычных здольнасьцяў, разам з адзіным дзяржіспытам могуць ладзіцца дадатковыя ўступныя іспыты.
Каментары праз FACEBOOK