Новы выбух у Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце

У інтэрнаце МДУ ў ноч на пятніцу адбыўся новы выбух, ніхто не пацярпеў, але былі эвакуяваныя каля 1,2 тысячы чалавек.

"Пацярпелых няма, будынку прычыненая малаістотная матэрыяльная шкода, выбітыя вокны і дзьверы", — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы МДУ. 

Выбух адбыўся каля 04.40 па маскоўскім часе ў інтэрнаце сэктара B галоўнага будынку МДУ.

Спрацавала маламагутная выбуховая прылада. Якая была усталяваная ў аконнай нішы лесьвічнага пралёта запаснога выхаду паміж 15 і 16 паверхамі, паведамляе прэс-служба МДУ.

Раней начальнік прэс-службы Галоўнага кіраваньня МНС РФ па Маскве Яўген Бабылёў паведаміў РІА Навіны, што з-за выбуху з будынка інтэрната эвакуявалі каля 1,2 тысячы чалавек.

У лістападзе ў інтэрнаце МДУ на Вараб'ёвых горах таксама адбыўся выбух. Пасьля абсьледаваньня будынка было выяўлена і абясшкоджаная яшчэ адна самаробная выбуховая прылада магутнасьцю ад 0,5 да 1 кіляграм ў трацілавым эквіваленце.  

Яшчэ адзін выбух адбыўся ў інтэрнаце МДУ на вуліцы Швэрніка 14 студзеня.

Уні Вера 13:21, 26/01/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2252 seconds.