У Беларусі аднаўляецца AIESEC
AIESEC – міжнародная студэнцкая асацыяцыя, якая займаецца арганізацыяй прафэсійных студэнцкіх абменаў паміж краінамі-удзельніцамі ў кампаніі ці недзяржаўныя арганізацыі па спэцыяльнасьці на практыку. Арганізацыя дзейнічала ў Беларусі да 2004-га года і зараз энтузіясты пачынаюць аднаўляць яе.
“Зараз мы, каманда людзей, якім не абыякава будучыня нашай краіны ды нашага бізнэсу, пачалі аднаўляць AIESEC. Але нам патрэбныя людзі.
Мы вітаем тых, хто лічыць, што глябальнасьць – гэта іхняе жыцьцё. Праца ў камітэце АЙЭСЭК – выключна добраахвотніцкая, і патрабуе вельмі шмат часу ды высілкаў, асабістых зьмен ад яе ўдзельнікаў. Але прафэсійны рост, які яна прапануе, зь лішкам выкупае ўсе высілкі. “ – гаворыць Аляксей Лявончык, удзельнік AIESEC зь Беларусі.
Профіль практыкі па абменах AIESEC можа вар'іравацца ад асістэнцкіх пазыцый ды пазыцый на ўзроўні генэральнага мэнэджмэнту (апошняе звычайна ў краінах Бліжняга Ўсходу). Працягласьць практыкаў складае ад 1,5 месяцаў да 1,5 гадоў, арганізацыя мае камітэты у больш чым 90 краінах сусьвету на ўсіх 5-ці кантынэнтах.
У гэтым годзе распачалі працу камітэту камітэты у Грузіі, Аўганістану, Бахрэйну, ствараюцца прадстаўніцтвы у краінах Бліжэйшага Ўсходу.
Арганізацыя дае маладым адмыслоўцам выключную магчымасьць прайсьці практыку па спецыяльнасьці ў замежных кампаніях, атрымаць міжнародны досьвед ды кантакты для будучае кар'еры дома ці за мяжой. Сябры AIESEC атрымоўваюць выключную магчымасьць кар'ернага ды асабістага разьвіцьця праз кантакты з айчынным ды замежным бізнэсам, праз удзел у міжнародных канфэрэнцыях ды праз магчымасьць паехаць на практыку.
Кантакты для зацікаўленых:
aliaxej@gmail.com,+375-29-3664065 (Aliaxej Liavonczyk)