У МДУ выбухнулі пяльмені
Нядаўні выбух у інтэрнаце Маскоўскага дзяраўнага ўнівэрсытэта адбыўся пры варэньні пяльменяў. Да такой высновы прыйшла адмыслова створаная камісія па расьсьледаванні гэтага здарэньня. Паводле ж папярэдніх заяваў супрацоўнікаў МНС здарэньне адбылося пры прыгатаваньні студэнтам наркатычнага рэчыва “шруба”.
Выбух, эквівалентны 50 г трацілу, адбыўся ў кухні на 13-м паверсе інтэрнату ўвечары 14 студзеня.
Па словах рэктара Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Віктара Садоўнічага, да выбуху датычны студэнт другога курсу філялягічнага факультэта, які “вырашыў зварыць пяльмені разам з колбай, у якой былі рэагенты”, - паведамляе lenta.ru. Якімі матывамі кіраваўся студэнт, калі варыў пяльмені разам з колбай – уявіць цяжка.
Пры выбуху студэнт атрымаў аскепкавыя раненьні і быў гаспіталізаваны. Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па факце незаконнага вырабу выбуховых рэчываў.
Пры вырабе “шрубы” выкарыстоўваецца бензін. І як кажуць відавочцы, ягоны пах на працягу ўсяго дня адчуваўся ў інтэрнаце.