Новы корпус БДУ на Кальварыйскай плянуецца адкрыць у канцы года

Новы навучальны корпус БДУ на Кальварыйскай, у якім разьмесьціцца шэраг гуманітарных факультэтаў, будзе адкрыты ў канцы сьнежня 2007 года. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА рэктар унівэрсытэта прафэсар Васіль Стражаў.

Паводле яго словаў, будынак на Кальварыйскай уключаны ў лік галоўных аб'ектаў гэтага года. На сёньняшні дзень будаўнічыя работы ў асноўным завершаныя, засталося толькі разьмясьціць абсталяваньне і прывесьці корпус у належны выгляд.

Адкрыцьцё будынка прымеркавана да пачатку новага сэмэстра 2008 года. Плянуецца, што ў корпусе разьмесьцяцца факультэт журналістыкі і факультэт філязофіі і сацыяльных навук. Плянуецца таксама, што выкладчыкі і студэнты атрымаюць не толькі прасторныя аўдыторыі, але і ўласны выдавецкі цэнтар, тэлестудыю, кафэ, бібліятэку, актавыя і канфэрэнц-залу, найноўшую тэхніку.

Акрамя таго, рэктар адзначыў, што ў пачатку 2008 года будзе ўведзены ў эксплуатацыю корпус факультэта міжнародных адносін. Пашырэньне вучэбных плошчаў дасьць магчымасьць БДУ павялічыць набор студэнтаў для вучобы на гэтых факультэтах, сказаў Васіль Стражаў.

//Паводле БелТА

14:08, 17/01/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.