Рэгулярны сэкс дапаможа здаць сэсію

Навукоўцы раяць на час сэсіі ня толькі не спыняць сэксуальнае жыцьцё, але наадварот старацца рабіць яго рэгулярным. У 2004 годзе нямецкі сацыёляг Werner Habermehl разам з сваёй камандай правёў адмысловае дасьледаваньне ў выніку якога зрабіў выснову, што рэгулярны сэкс дапамагае студэнтам здаваць іспыты і атрымліваць добрыя адзнакі.

Cацыёляг Habermehl з унівэрсытэта Гамбурга разам з сваёй камандай тэставалі студэнтаў да і пасьля таго, як тыя мелі сэксуальныя стасункі. 

У выніку дасьледаваньня была зробленая выснова, што рэгулярная сэксуальная актыўнасьць значна падвышае разумовыя здольнасьці студэнта. Жыцьцё ж без адпаведных стасункаў з супрацьлеглым полам наадварот стварае цяжкасьці для атрыманьня добрых адзнакаў.

Па словах спадара Habermehl, студэнты, якія маюць здаровае сэксуальнае жыцьцё, маюць больш шанцаў пасьпяхова закончыць навучальны курс.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.062 seconds.