Лекцыя за кубкам піва

У ЗША Дзяржаўны ўнівэрсытэт Вашынгтона і Ўнівэрсытэт штата Айдахо аб'ядналіся з пабам для таго, каб увесьці з гэтага году новую формулу выкладаньня навукі: піва + лекцыі = веды.

Раз у месяц студэнты і выкладчыкі будуць сустракацца ў нефармальных умовах паба, каб за кубкам піва абмеркаваць адну з актуальных праблем у сьвеце сучаснай навукі. Заняткі будуць праходзіць у выглядзе лекцый з адкрытым наведваньнем. 

Праграма лекцый прыблізна такая: у студзені будзе абмяркоўвацца тэма кланаваньня жывёлаў, у лютым - дасьледаваньні па праблемах рака грудзей, у сакавіку - апошнія распрацоўкі ў вобласьці тэхналёгій «стэлс». У красавіку прафэсары мікрабіялёгіі абмяркуюць са студэнтамі тэму «Шпінат або гамбургер? Што такое кішачная палачка і што яна робіць у маёй ежы?».

Прадстаўнікі ўнівэрсытэтаў заяўляюць, што для наведваньня лекцый не патрабуецца адмысловай адукацыі, любы жадаючы зможа наведаць заняткі ў пабах. 

Выкладчыкі спадзяюцца, што новая мэтодыка чытаньня лекцый, па-першае, падвысіць узровень наведвальнасьці ў вну, і, па-другое, прыцягне ўвагу звычайных людзей да шэрагу цікавых навуковых тэмаў. 

@ptymist 11:24, 10/01/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0552 seconds.