«Вышэйшая адукацыя Беларусі: выклікі інтэрнацыяналізацыі»

«Беларусь застаецца адзінай краінай у рэгіёне, якая абвясьціла палітыку ізаляцыі адукацыйнай сыстэмы і робіць намаганьні для аднаўленьня савецкай сыстэмы адукацыі», гаворыцца ў прэс-рэлізе распаўсюджаным ЭГУ з нагоды правядзеньня 11-12 сьнежня 2006 г. у Вільні міжнароднай канфэрэнцыі «Вышэйшая адукацыя Беларусі: выклікі інтэрнацыяналізацыі».

Канфэрэнцыя мусіць падкрэсьліць важнасьць міжнароднага супрацоўніцтва ў сувязі з тэндэнцыяй пагаршэньня сытуацыі ў беларускай вышэйшай адукацыі. Мяркуецца, што ідэі, узьніклыя падчас канфэрэнцый, будуць спрыяць стварэньню мадэлі ўцягваньня беларускай вышэйшай адукацыі ў міжнародную акадэмічную супольнасьць.

Каля сямідзесяці ўдзельнікаў зь Беларусі, краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Паўночных краін і краін Эўразьвязу, а таксама прадстаўнікі Эўракамісіі прымаюць удзел у канфэрэнцыі. Сярод іншых, да ўдзельнікаў зьвярнуліся з прамовай Рому Жакайтэнэ, міністар адукацыі і навукі рэспублікі Літва, і Пэр Ункель, генэральны сакратар Рады Міністраў Паўночных Краін. 

Гэтая канфэрэнцыя зьяўляецца часткай праекту «Беларуская вышэйшая адукацыя за дэмакратыю і правы чалавека», фундаванага сумесна Эўрапейскай Камісіяй і Радай міністраў Паўночных краін. Праект накіраваны на падтрымку адзінаццаці бакаляўрскіх і магістарскіх праграмаў, якія прапануе ЭГУ беларускай моладзі ў Вільні.
@ptymist 15:30, 12/12/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.