Горацкіх студэнтаў затрымлівае міліцыя

Цягам чатырох месяцаў некалькі дзясяткаў студэнтаў БДСГА затрыманыя міліцыяй за знаходжаньне ў месцах грамадзкага карыстаньня ў нецьвярозым стане.

Адміністрацыя ВНУ лічыць, што ў большасьці выпадкаў студэнты, якія вярталіся звычайна ўвечары з рэстарацыі, былі затрыманыя беспадстаўна, бо ніякіх правапарушэньняў ня зьдзяйсьнялі.

На думку прарэктара БДСГА па выхаваўчай рабоце Васіля Неўдаха, супрацоўнікі РАУС такім чынам проста паляпшаюць свае паказьнікі.

Паводле газэты «Региональные ведомости»

21:00, 02/02/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0595 seconds.