Рэкорд у хуткасьці набіраньня SMSак

Яшчэ адным радком у папаўненьні бюджэту маладога хлопца/дзяўчыны можа быць удзел у сусьветных конкурсах. Студэнт з Сінгапуру адхапіў 12 тысячаў даляраў, каштоўных падарункаў на 13 тысячаў даляраў, а ягонае імя яшчэ й патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса. І на гэта ўсё ён патраціў усяго 41,52 сэкунды.

Студэнт-першакурсьнік Ан Чуан Ян абагнаў і перамог болей 300 прэтэндэнтаў на званьне “самага хутка адпраўляльніка SMS”.  

Папярэдні рэкорд быў усталяваны амэрыканцам Бэнам Кукам за 42,22 сэкунды.

У 2004 годзе месца ў Кнізе рэкордаў Гінэса забясьпечыла сабе Кімбэрлі Йеа, якая набрала падобны тэкст у 160 сымбаляў за 43,24 сэкунды.

Глядзіш - так і жыць можна. Удасканальваеш сваё майстэрства за год - перамагаеш - і гадавы бюджэт у кішэні.

tarka 12:30, 08/12/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0673 seconds.