Больш 40% навукоўцаў Эўразьвязу працуюць у Нямеччыне і Францыі

Агулам у 2004 году ў сфэры навуковых дасьледаваньняў былі занятыя 2,82 млн. жыхароў Эўропы. Прымаючы да увагі тое, што частка зь іх працуюць няпоўны дзень, лічба зьмяншаецца да 2,05 млн. навуковых працаўнікоў з поўнай занятасьцю. Больш паловы навукова-дасьледчага пэрсаналу выкарыстоўваецца ў бізнэс-сфэры. Лідэрства па узроўні занятасьці ў сфэры high-tech трымаюць Нямеччына ды Чэхія.

Па дадзеных "Eurostat", у Нямеччыне дзель навуковых працаўнікоў складае 23%, у Францыі - 17%, Італіі і Гішпаніі - па 8%. Пры гэтым больш паловы (53%) навукова-дасьледчага пэрсаналу выкарыстоўваецца ў бізнэс-сфэры, 31% - у сфэры вышэйшай адукацыі і 14% - ва урадавым сэктары краін Эўрасаюза.

Найбольшуя колькасьць навуковага пэрсаналу ў бізнэс-сфэры выкарыстоўваюць 14 краін - чальцоў ЭЗ, у сфэры вышэйшай адукацыі - 9 краінаў Эўразьвяза, а па колькасьці навуковых супрацоўнікаў, задзейнічаных ва урадавым сэктары, наперадзе усіх ідзе Кіпр.

Па дадзеных "Eurostat", па узроўні занятасьці ў сфэры high-tech сярод дзяржаваў-чальцоў ЭЗ першае месца займае Нямеччына (11,2%), за ёй ідзе Чэская Рэспубліка (9,0%), Славакія (8,6%) і Славенія (8,4%). У той жа час самыя нізкія паказчыкі апынуліся ў Кіпра (1,2%), Люксембурга (1,3%), Латвіі (1,4%) і Грэцыі (2,2%).

Найбольшая колькасьць дасьледнікаў зафіксавана ў Нямеччыне - (22% з агульнай колькасьці 25 краін-чальцоў ЕЗ), а таксама ў Францыі (17% у 2003 г.), Гішпаніі (8%) ды Італіі (6% у 2003 г.).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1252 seconds.