Не адыходзячы ад кампа

Адарвацца ад кампа, каб паесьці – часам гэтая задача даволі складаная. Самыя занятыя часта перакусваюць непасрэдна перад маніторам. Найбольш церпіць ад гэтага ня толькі страўнік, але й клявіятура. Кубак з кавай, крошкі ад хлеба – звычайнае асяродзьдзе кампутара. Карэйскі дызайнэр Duck Young Kong прапануе вырашэньне.

Столік-падстаўка для ежы, які разьмяшчаецца над клявіятурай - так проста можна апісаць ягоную задумку.

Вышыня падстаўкі мусіць быць такой, каб яна не перашкаджала карыстальніку ў час набору тэксту і наагул у працы з клявіятурай. Яна зьяўляецца своеасаблівым столікам, на якім без праблемаў можа разьмясьціцца кубак і талерка зь ежай.

Адзінае што памеры клявіятураў бываюць розныя.

Дызайнэрская распрацоўка пакуль зьяўляецца толькі ідэяй. Але цалкам магчыма, што знойдзецца кампанія, якая зрэалізуе гэтую ідэю і тавар выйдзе на рынак.

tarka 13:30, 30/11/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.