Украінскі студэнт праз суд дамогся навучаньня на ўкраінскай мове

Кастрычніцкі раённы суд горада Луганска задаволіў пазоў студэнта Сяргея Мельнічука і абавязаў Усходнеўкраінскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Ўладзіміра Даля зьдзяйсьняць навучаньня гэтага студэнта на ўкраінскай мове.

Акрамя таго, суд абавязаў унівэрсытэт аплаціць Мельнічуку 1 тыс. грн. дзеля пакрыцьця маральнай шкоды.

Паводле пастановы суду, Мельнічук 12 сьнежня 2005 года зьвярнуўся ў суд з скаргай аб парушэньні ва ўнівэрсытэце канстытуцыйнага права, у прыватнасьці, на ўсебаковае разьвіцьцё і функцыянаваньне ўкраінскай мовы ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, паколькі ва ўнівэрсытэце выкладаньне зьдзяйсьняецца на рускай мове.

Сяргей Мельнічук да 27 лютага бягучага года быў студэнтам першага курсу завочнага аддзяленьня Ўсходнеўкраінскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Ўладзіміра Даля па спэцыяльнасьці "журналістыка", а з 1 верасьня 2006 года ён студэнт першага курсу навучальна-навуковага інстытута права і гісторыі таго ж унівэрсытэту.

//Паводле osvita.org.ua

@ptymist 09:00, 29/11/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0497 seconds.