На журфаку БДУ будуць вучыць online-журналістыцы
На факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту плянуецца ўвесьці новыя спэцыяльнасьці – ўэб і онлайн-журналістыкі, паведаміла БелТА.
Такую заяву зрабіў дарадца міністра адукацыі Беларусі па сувязях са СМІ і грамадзтвам Віктар Іўчэнкаў на рэспубліканскім сэмінары “Абітурыент-студэнт-журналіст: праблемы падрыхтоўкі перападрыхтоўкі прафэсійных кадраў для рэгіянальных СМІ” у Гомелі.
Каментары праз FACEBOOK