Адразу 116 студэнтаў атрымалі вымовы на геафаку БДУ
Адразу 116 студэнтаў факультэта геграфіі БДУ атрымалі вымовы 13 лістапада па выніках праверкі наведваньня лекцыяў.
Нечакана нізкаю аказалася планка дэканата – пакараньне давалі ўжо за 6 гадзін пропускаў. Рэкардсмэн, тым ня меней, здолеў прапусьціць 172 гадзіны, паведамляе новы сайт геаграфічнага факультэта БДУ.
У адпаведнасьці з інструкцыяй Міністэрства адукацыі пасьля наступнай вымовы ўсе 116 студэнтаў мусяць быць выключаныя за сыстэматычнае парушэньне вучэбнай дысцыпліны.
Але ж Міністэрства Адукацыі не заўсёды кіруецца ўласнымі інструкцыямі. Год таму студэнтка БДЭУ Тацяна Хома была выключаная без вымоваў і ўсяго за тры дні прапушчаных заняткаў. Яе скаргі ў Міністэрсва Адукацыі і ў суды розных інстанцыяў ня былі задаволеныя.
Каментары праз FACEBOOK