У Эўропе – 4 млн актыўных блогераў

Агенцыя Forrester Reserch правяла перапіс эўрапейскіх блогераў, зь іх актыўнымі аказаліся 4 млн чалавек. У большасьці гэта маладыя людзі, якія цікавяцца новымі тэхналёгіямі і шмат часу праводзяць у Сеціве. 

Ня гледзячы на тое, што адсотак блогераў складае пакуль ня вельмі вялікую частку ад усіх карыстальнікаў Інтэрнэта, яны зьяўляюцца вельмі прывабнай аўдыторыяй для рэклямадаўцаў. Дасьледваньне паказала, што блогеры адрозьніваюцца ад астатніх карыстальнікаў Інтэрнэту: яны больш адкрытыя і болей давяраюць адзін аднаму, гэта ідэальна падыходзіць для дзейнасьці маркетолягаў. 

Асноўным мэханізмам, які рухае разьвіцьцё блогаў у сьвеце зьяўляецца кантэкстная  рэкляма. Найбольш пасьпяховыя аўтары блогаў часам нават пакідаюць сваю асноўную працу, бо ўласны блог робіцца больш пэрспэктыўным  і прыбытковым заняткам.

У Беларусі ж блогінг пакуль не набыў вялікай папулярнасьці. Большасьць блогаў вядуцца ў фармаце інтэрнэт-дзёньнікаў на сайце livejournal.com, сярод якіх тэматычныя складаюць вельмі невялікую частку.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.289 seconds.