У Балівіі адчыніўся Ўнівэрсытэт футболу

У горадзе Кочабамба (Балівія) зьявіўся Унівэрсытэт футболу. Пад адным дахам будуць навучацца футбалісты, трэнэры і арбітры. У навучальнай установе таксама будуць праходзіць сэмінары і канфэрэнцыі для журналістаў.

Стварэньне ўнівэрсытэту стала магчымым дзякуючы намаганьням Фэдэрацыі балівійскага футболу і міністэрства аховы здароўя і спорту. Асноўнай мэтай установы будзе падвышэньне якасьці балівійскага футболу і вывад яго на міжнародны ўзровень.

Асаблівую важнасьць новая навучальная ўстанова мае для саміх футбалістаў, паколькі дзякуючы вышэйшай адукацыі, яны змогуць знайсьці сабе месца ў жыцьці і пасьля сканчэньня спартыўнай кар’еры.

@ptymist 13:15, 15/11/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3428 seconds.