Блаславеньне перад дыскатэкай у БДУ

Толькі пасьля блаславеньня мітрапаліта Філарэта ў праваслаўнай катэдры студэнты змаглі трапіць на сьвяточную дыскатэку, прысьвечаную юбілею Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Студэнты, якія хацелі бясплатна патанчыць на ўнівэрсытэцкай дыскатэцы, павінны былі прайсьці шэраг працэдураў.

Першая – занесьці сябе ў сьпіс у актывістаў моладзевых арганізацый.

Другая – адзначыцца ў тых самых актывістаў (яны адказвалі за наведваньне) перад службай.

Трэцяя – выслухаць разам зь іншымі ахвочымі патанчыць, а таксама з выкладчыкамі і самім рэктарам Стражавым 30-хвілінную службу за БДУ.

Чацьвертае – атрымаць запрашальныя квіты на сьвяточны канцэрт, які варта было абавязкова наведаць, і запрашальны квіток на дыскатэку ў Палацы спорту.

І толькі пасьля далучэньня да духоўнага жыцьця ўнівэрсытэту студэнты змаглі адпачыць на танцах.

//Наша Ніва

17:09, 31/10/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0678 seconds.