Сэкс-кірмаш у ўнівэрсытэце
Стакгольмскія студэнты ў гэтыя дні могуць узяць удзел у “Днях сэксу”, кірмашы-выставе, якая праходзіць у цэнтры навучальнага кампуса. Арганізатары імпрэзы прывабліваюць зацікаўленых дакладамі пра порна і жаночы аргазм, а таксама магчымасьцю выпрабаваць адмысловыя крэмы. Але зрэшты арганізацыя такога кірмашу перасьледуе даволі сур’ёзныя мэты.
Як кажа адна з каардынатараў праекту 27 гадовая Carolina Orre, мэтаю 14 прадпрымальнікаў і арганізацый, якія бяруць удзел і ладзяць гэтую імпрэзу, гэта Safer Sex ці тэма “Бясьпечнага сэксу”, абмеркаваньне і ўпарадкаваньне гэтай тэмы, а таксама пазбаўленьне табу, якія існуюць. Урэшце, на думку Orre ніхто не павінен саромецца таго, што ён аддае перавагу пэўнай сэксуальнай практыцы.
Стакгольмскі ўнівэр заклеены плякатамі. На чырвоным плякаце з грудзьмі, нагамі, рукамі, сапагамі, наручнікамі чорнымі літарамі выдзелена назва “Sexdagarna”, што значыць “Дні сэксу”.
Сэкс-кірмаш – даволі сур’ёзная рэч, а вінна-чырвоныя дарожкі, прыглушанае сьвятло, цяжкія, цёмна-чырвоны гардзіны, эстамэнты і капуліраваныя скульптуры, у кампазыцыі з двух, трох і нават чатырох жанчын і мужчынаў ва ўсялякіх палажэньнях надаюць кірмашу асаблівую атмасфэру.
Такогу кшталту сэкс-кірмаш праходзіць у Cтакгольмскім унівэрсытэце ўжо ў чацьверты раз. На думку арганізатараў, было б наагул добра, каб такія выставы адбываліся па ўсёй Швэцыі.
Malin Drevstam паведамляе, што як раз хваробы, якія перадаюцца палавых шляхам, з большага сустракаюцца сярод студэнтаў. А таксама дзеліцца сваёй думкай, што менавіта праз такія імпрэзы можна дасягнуць вялікую колькасьць студэнтаў. І студэнты наведваюць кірмаш не са страху перад хваробамі, а яны проста клапоцяцца пра сваё сэксуальнае жыцьцё. “Студэнты часам так моцна факусуюцца на сваім навучаньні, што жаданьне да сэксу ў іх зьнікае ”, - кажа Malin Drevstam.
Арганізатары заўважаюць, што атмасфэра тут даволі свабодная і адкрытая, але ж, на іх думку, ёсьць швэды, якія не зусім згодныя з такой ідэяй, як сэксуальны кірмаш. А яшчэ дадаюць, што інтарэс замежных студэнтаў да кірмашу большы і выказваюцца яны на гэтую тэму больш адкрыта. Студэнтаў прываблівае кірмаш не толькі сваёй незвычайнасьцю, а проста магчымасьцю пачуць, пачаць размаўляць і абмяркоўваць адкрыта дагэтуль тэму-табу.