Study Tours to Poland
Аб’яўлены прыём заявак на ўдзел беларускіх студэнтаў у вялікім навучальным туры па Польшчы. У праграме Study Tours to Poland могуць прымаць удзел студэнты, якія вучацца ў Беларусі, маюць добрыя вынікі ў навучаньні і вылучаюцца актыўнай грамадзянскай пазыцыяй.
У межах інтэнсіўнага працяглага побыту ў Польшчы, арганізаванага польскімі няўрадавымі арганізацыямі, удзельнікі візытаў змогуць:
- пазнаёміцца з асяродзьдзем польскіх вышэйшых навучальных устаноў і няўрадавых арганізацый;
- сустрэцца з лідэрамі грамадзкага жыцьця ў Польшчы;
- прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах і сэмінарах.
У рамах праграмы забясьпечваецца:
- аплата коштаў пражываньня і харчаваньня;
- аплата праезду;
- страхоўка;
- дапамога пры атрыманьні візы.
Валоданьне польскай мовай не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме.
Набор і ўдзел у праграме бясплатны.
Тэрмін навучальных візытаў: сакавік – красавік 2007 г.
Тэрмін падачы заявак: да 1 сьнежня 2006 году.
Заяўкі на ўдзел у праграме чакаюць на сайце www.studytours.pl, а таксама па электронным адрасе: stp@borussia.pl
Вынікі конкурсу будуць апублікаваныя на сайце www.studytours.pl пасьля 15 студзеня. Кандыдаты атрымаюць асабістае паведамленьне аб выніках конкурсу па пошце ці электроннай пошце.