Піва для аматараў шакаляду

Закусваць піва шакалядам могуць хіба што вялікія экстрэмалы. Астатнім даводзіцца абіраць: выпіць піва з салёнымі прысмакамі, ці пачаставацца шакалядкай з гарбатай. Амэрыканцы паспрабавалі сумясьціць гэтыя задавальненьні і выпусьцілі шакаляднае піва.

Frederick Miller Classic Chocolate Lager

Frederick Miller Classic Chocolate Lager выпусьціў піўны бровар Miller, у склад напою уваходзяць шэсьць розных гатункаў соладу.

Некаторыя спажыўцы адзначаюць, што піва мае традыцыйны смак і толькі колерам нагадвае шакаляд. Іншыя ж наадварот гавораць пра асацыяцыі з халодным вадкім шакалядам.

Новае піва будзе прадавацца ў бліжэйшыя месяцы толькі на тэрыторыі некалькіх штатаў ЗША. А нам пакуль давядзецца чакаць сюрпрызаў ад беларускіх бровараў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4151 seconds.