Польскі студэнт прыдумаў лягатып для Эўразьвязу
Польскі студэнт выйграў конкурс на лягатып Эўрапейскага зьвязу. Пераможцам конкурсу стаў 23-гадовы студэнт Акадэміі мастацтваў у Познані Шымон Скшыпчак.
Як паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва PAP, яго праца – плякат з дэвізам Togethe since 1957 напісаны літарамі з альфабэтаў дзяржаваў, што ўваходзяць у ЭЗ.
У конкурсе прымалі ўдзел каля 1700 студэнтаў з 25 краінаў Эўрапейскага зьвязу, а таксама Баўгарыя і Румынія.
Каментары праз FACEBOOK