Пачынаецца Тэатральны куфар - 2006 у БДУ

З 1 па 8 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце пройдзе Міжнародны фэстываль студэнцкай тэатральнай творчасьці “Тэатральны куфар - 2006”, фэстывальная праграма якога адчыняецца 2 кастрычніка на сцэне актавай залі Ліцэя БДУ.

У гэтым годзе фэстываль прысьвечаны 85-годдзю ВНУ. У конкурсе возьмуць удзел тэатральныя калектывы з Расеі, Літвы, Славеніі, Чэхіі, Нямеччыны, Румыніі, Грэцыі і Ірана. А таксама выступяць студэнты зь Менску, Полацка і Наваполацка. Гледачы убачаць 18 пастановак, дзе задзейнічана больш за 250 удзельнікаў.

Упершыню будзе прадстаўлена “Майстэрня Андрэя Курэйчыка”, якая была створана пры ліцэі БДУ, з спектаклем “Стары прыстары сеньёр з вялізнымі крыламі”. Галоўны прыз фэстываля – “Прыз глядацкіх сымпатый”- будзе ўручаны па выніках рэйтынгавага галасаваньня гледачоў. Апроч таго, лепшыя студэнцкія тэатральныя калектывы атрамаюць узнагароды ў 7 намінацыях.

Рэжысэры тэатраў-удзельнікаў правядуць 6 майстар-клясаў на розныя тэмы:

імправізацыя ў тэатры

тэатар фізычных дзеньняў

тэатар вобразаў

амэрыканская мэтодыка акторскай гульні

сучасны падыход да адаптацыі сыстэмы Станіслаўскага і інш. 

Плянуецца ўдзел у навучальных мэрапрыемствах Робэрта Жэрме, прэзыдэнта міжнароднай асацыяцыі ўнівэрсытэцкіх тэатраў.

Урачытае адкрыцьцё “Тэатральнага куфра” заплянавана на 2 кастрычніка ў ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская,8). Пачатак а 17:00. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0721 seconds.