Украінскія студэнты прыгатавалі вялізную лустку з салам

У Чаркасах да дня горада паўсотні студэнтаў і выкладчыкаў мясцовага тэхнікума прыгатавалі агромністую лустку: даўжынёй болей 10 мэтраў і 45 сантымэтраў у шырыню .

Жыхары Чаркасаў пажадалі трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса :).

12 гадзінаў павары нарэзвалі 225 буханак чорнага хлебу і 54 кіляграмы сала, паведамляе Корреспондент.net. Гатаваць пачастунак пачалі ў 10 гадзінаў раніцы ў пятніцу, а ўпрыгожвалі яго перцам, цыбуляй і часныком ужо ў суботу.

На галоўную плошчу горада прыйшло больш тысячы жадаючых пачаставацца нацыянальнай стравай. Зьелі гіганта за некалькі хвілінаў.

Усе засталіся сытыя і задаволеныя, аднак у кнігу рэкордаў Гінэса як самая вялікая лустка яна ня трапіць, бо не ўдалося пераўзыйсьці ўражаньні ад лусткі з салам у выглядзе мапы Ўкраіны, якую прыгатавалі ў некалі у Днепрапятроўску.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.068 seconds.