Беларускі Калегіюм аб'яўляе новы набор навучэнцаў

Дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: журналістыка, найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура. Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. Запіс на сумоўе па 27 верасьня.

У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцам БК можа быць толькі той, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

 

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

  • Навучаньне ў БК - бясплатнае.
  • Пачатак заняткаў з 2 кастрычніка 2006 г. 
  • ЗАПІС НА СУМОЎЕ ПА 27 ВЕРАСЬНЯ 2006 г

Абавязковай умовай запрашэньня на сумоўе (за выключэньнем спэцыялізацыі “Найноўшая гісторыя”) зьяўляецца падача да пазначанай вышэй даты аднаго альбо некалькіх уласных тэкстаў агульным памерам ня меней 5 тыс. знакаў. Тэкстамі лічацца як друкаваныя, гэтак і не друкаваныя матэрыялы (журналісцкія, паэтычныя ці празаічныя тэксты, тэксты дасьледніцкага, рэфератыўнага ці іншага характару, эсэі на вольна абраную тэму і г.д.). Апліканты ўсіх спэцыялізацыяў мусяць запоўніць уступную анкету.

Даведкі пра запіс на сумоўе і дадатковая інфармацыя па тэл.:

 

  • (017) 267-66-27
    (029) 705-46-66
    ці праз kalehium@gmail.com
  • з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі)
tarka 14:00, 21/09/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.361 seconds.