Дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Літве – адзіны ўнівэрсытэт у Эўрапейскай Уніі з навучаньнем на беларускай і рускай мовах – прымае слухачоў на праграмы дыстанцыйнага навучаньня.
Напрамкі праграмаў:
- Гісторыя і культура Беларусі,
- Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледаваньні,
- Міжнароднае права,
- Палітычная і сацыяльная філязофія,
- Візуальныя і культурныя дасьледаваньні,
- Культурная спадчына і турызм,
- Масавыя камунікацыі і журналістыка,
- Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва,
- Візуальны дызайн і мэдыя.
Дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ – гэта навучаньне online, вывучэньне асобных курсаў або поўнай праграмы бакаляўрскай падрыхтоўкі (завочнае аддзяленьне), гнуткі графік навучальнага працэсу, сталы індывідуальны кантакт з выкладчыкам, сумесная праца з іншымі студэнтамі, выкарыстаньне сучасных інфармацыйных тэхналёгіяў, а таксама:
- высокая якасьць адукацыі,
- кіроўныя беларускія і замежныя выкладчыкі,
- літоўскія дыплём і сэртыфікаты, якія прызнаюцца ў Эўропе,
- для студэнтаў завочнага аддзяленьня - дзённыя сэсіі ў адным з самых прыгожых гарадоў Цэнтральнай Эўропы Вільнюсе,
- магчымасьць перазаліку дысцыплін, праслуханых у іншых ВНУ.
Больш аб праграмах ЭГУ на сайце ўнівэрсытэта: www.ehu.lt
Паводле прэс-службы ЭГУ
Каментары праз FACEBOOK