У чалавечым мозгу знойдзены "цэнтар маляваньня"

Навукоўцы з Унівэрсытэту Манчэстэра (ЗША) доўгі час шукалі адказ на пытаньне, дзе ў мозгу чалавека знаходзіцца частка, адказная за здольнасьць да маляваньня.

Дасьледнікі вынайшлі нарэшце, што гэтая частка знаходзіцца ўнізе вуха, у зоне якая называецца скроневы полюс галаўнога мозгу. 

Высьветлена, што гэта частка мозгу пры пашкоджаньні ў людзей уплывае на здольнасьць да стварэньня і запамінаньне вобразаў.

Скарыстаўшы адмысловы мэтад трансчарапной магнітнай стымуляцыі (transcranіal magnetіc stіmulatіon - TMS), нейрафізіёлягі правялі экспэрымэнт з 12 здаровымі дабравольцамі, штучна запаволіўшы актыўнасьць азначанай структуры. У досьледах дабравольцы, у якіх блякавалі дзейнасьць пярэдняй скроневай часткі, часова гублялі здольнасьць узгадваць слова і яго зьмест. Зразумець зьмест малюнку альбо паняцьця ім удавалася на 10% больш павольна, чым у звычайных выпадках.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0874 seconds.