Студэнтаў і школьнікаў рыхтуюць да ўборкі ўраджаю
“Калі ўзьнікне неабходнасьць, сярэднія агульнаадукацыйныя школы, ВНУ, ПТВ будуць задзейнічаныя ва ўборачных працах”, - заявіў намесьнік міністра адукацыі.
Казімір Фарына дадаў, што міністэрстам адукацыі падрыхтаваны адмысловы ліст-рэкамэндацыя да кіраўнікоў установаў сыстэмы адукацыі, паведамляе Інтэрфакс.
Намесьнік міністра адзначыў, што зараз непасрэдны ўдзел ва ўборачнай кампаніі прымаюць болей 200 пэдагогаў. Яны працуюць на сельскагаспадарчай тэхніцы – камбайнах і сушыльных токах.
Масавы прызыў студэнтаў і навучэнцаў пакуль не абвешчаны.
Каментары праз FACEBOOK