Студэнты БДУ выйгралі міжнародную матэматычную алімпіяду

Студэнты Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту атрымалі камандную перамогу на 13-й міжнароднай студэнцкай матэматычнай алімпіядзе, што гэтым разам праходзіла ў Адэсе (Украіна).

Усе сем удзельнікаў каманды БДУ атрымалі ўзнагароды спаборніцтваў. Першае месца ў студэнтаў ФПМІ Дзьмітрыя Дудко (4 курс) і Вікторыі Лебедзь (3 курс). Другое месца ў студэнтаў гэтага ж ф-та Алены Пірутко (4 курс), Міхаіла Блоцкага (1 курс) і Аляксандра Мядзьведзева (3 курс). Два першакурсьніка мехмата Іван Блізьнец і Ўладзімір Ягораў таксама атрымалі срэбныя ўзнагароды.

На працягу двух дзён студэнты павінныя былі знайсьці разьвязак для 12 задачаў. Кожная адзначалася ў 20 балаў. Задачы ахоплівалі наступныя разьдзелы матэматыкі: матэматычны аналіз, функцыянальны аналіз, тэорыя функцыяў комплекснай пераменнай, лінейная і абстрактная алгебра, геамэтрыя, камбінаторыка.

Усяго ў студэнцкай алімпіядзе ў Адэсе прынялі ўдзел каманды з 30 краінаў сьвету.  

vojur 10:46, 03/08/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0613 seconds.