Першы студэнцкі тэлевізійны канал
Пачаў працу адзіны ў сьвеце кругласуткавы тэлевізійны канал, які
складаецца выключна з студэнцкіх праграмаў.
Канал атрымаў назоў OSTN – “Адкрытая студэнцкая тэлевізійная сэтка” – і зьяўляецца вынікам адукацыйнай супрацы Эўразьвязу і ЗША.
Кожны дзень тэлеканал будзе перадаваць студэнцкія коратка- і поўнамэтражныя фільмы, пэрфомансы, навіны і культурніцкія праграмы. Студэнты ня толькі ствараюць кантэнт гэтага каналу, але і прымаюць рашэньні па праграмаваньню і медыяплянаваньню канала. OSTN – ініцыятыва Кансорцыюма CampusEAІ. Ужо зараз OSTN даступны для 3 мільёнаў гледачоў у ЗША і Велікабрытаніі праз Інтэрнэт.
OSTN працуе ва ўнівэрсытэцкіх цэнтрах ЗША і Велікабрытаніі – Кембрыджы і Кліўлендзе. Канал трансьлюецца без перапынкаў сем дзён у тыдзень.