Пратэстуючыя студэнты ў Вене занялі кабінэт рэктара
Відавочна, што студэнты не пакінуць памяшканьне да глыбокай ночы.
У Беларусі ж студэнцкае самакіраваньне знаходзіцца ў зародкавай стадыі, але ўжо з абмежаванымі магчымасьцямі. У беларускім студэнцкім заканадаўстве не прапісаны мэханізм стварэньня й функцыянаваньня самакіраваньня. Прадугледжваецца толькі магчымасьць уплыву студэнтаў на навучальны працэс праз самакіраваньне. Дадзены прабел дазваляе беларускім студэнтам самім распрацоўваць статут самакіраваньня й зацьвярджаць яго ва ўнівэрсытэце. Гэтая магчымасьць атрымала шырокую папулярнасьць сярод беларускіх студэнтаў у 2000-2002 годзе.
На жаль, адміністрацыя ВНУ, як і ў цэлым беларускія ўлады, сьмяротна баіцца студэнцкай актыўнасьці і тым больш баіцца дзяліцца ўладаю са студэнтамі. Таму актыўныя “самакіраванцы” пасьлядоўна прыціскаюцца адміністрацыямі нашых ВНУ.
Апошнім часам таксама стала папулярнай зьявай наступная сыстэма: адміністрацыя ВНУ стварае сама студэнцкае самакіраваньне, прапісвае статут, дзе, безумоўна, усе вызначальныя функцыі атрымлівае сама, а не студэнты. Апошнія маюць магчымасьць хіба час ад часу правесьці культурніцкае мэрапрыемства, зацьвердзіўшы паперэдне сцэнар у дэканаце, ці выдаць газэтку з цэнзураю ад дэкана ці яго намесьніка.
Калі ўявіць беларускі варыянт венскіх падзеяў, то ў нас мусіць быць ня некалькі сотняў, а некалькі дзесяткаў тысячаў абураных студэнтаў, бо праблема са студэнцкім самакіраваньнем у Беларусі мае рэспубліканскія маштабы.
Воля Кузьміч
P.S. Яшчэ фота з падзеяў у Вене (с) ар
Каментары праз FACEBOOK