У нямецкім унівэрсытэце зьнік ключ ад 10 тыс. дзьвярэй
У нямецкім унівэрсытэце скралі ключ ад 10 тыс. дзьвярэй, на якіх цяпер прыйдзецца мяняць замкі, а гэта абыйдзецца амаль у 1 млн эўра. Ключ зьнік пасьля студэнцкіх пратэстаў адносна платы за навучаньне.
“Поўная замена ўсіх замкоў немагчымая”, - паведаміў, ИТАР-ТАСС прадстаўнік унівэрсытэта Білефэльда (зямля Паўночны Рэйн – Вэстфалія).
Спачатку на дзьверы будуць пастаўленыя 500 новых замкоў, каб перакрыць доступ шэрагоўцам у найбольш важныя памяшканьні. Усе супрацоўнікі і студэнты ўнівэрсытэта праінфармаваныя, што нельга пакідаць прыватныя рэчы, у сувязі з чым адміністрацыя павялічыла колькасьць ахоўнікаў.
Галоўны ключ, які адчыняў усе ўнівэрсытэцкія дзьверы, зьнік пасьля патасоўкі паміж ахоўнікамі і студэнтамі, якія хацелі перашкодзіць паседжаньню ўнівэрсытэцкага сэнату. Яго ўдзельнікі вырашалі пытаньне аб увядзеньні платы за навучаньне.