Спроба ссунуць арбіту Зямлі скончылася безвынікова

Cтудэнцкая задума ссунуць арбіту Зямлі завершылася безвынікова. Але ў сусьветным флэшмобе паўдзельнічала каля шасьцісот мільёнаў чалавек.

20 ліпеня ў 11 гадзінаў 39 хвілінаў і 13 сэкундаў па Грынвічу па задуме групы студэнтаў з нямецкага горада Фульда, людзі Зямлі, адначасова падскочыўшы, павінны былі вырашыць шматлікія глябальныя праблемы плянэты, у прыватнасьці спыніць глябальная пацяпленьне, павялічыць сьветавы дзень і палепшыць клімат.

Па дадзеным разлікаў, адначасовы скачок 600 млн чалавек у заходнім паўшар'і павінен быць дастаткова моцным, каб зьмяніць арбіту паварота Зямлі. Арганізатары на сваім сайце www.worldjumpday.org паведамілі, што зьмена арбіты да 2020 года зьменшыць глябальнае пацяпленьне на адзін градус Цэльсія, пасьля чаго клімат стабілізуецца.

За гадзіну да заплянаванага мерапрыемства на сайце зарэгістравалася 600 261 181 чалавек, якія паабяцалі ў прызначаны час падскочыць на цьвёрдай паверхні на вуліцы.

"20 ліпеня 2006 года Зямля знаходзіцца ў самай няўстойлівай пазыцыі на арбіце на больш чым 100 гадоў", - кажа прафэсар з Мюнхена Ханс Пэтэр Нізвард. "Гэта ідэальны момант для ссоўваньня арбіты", - дадае ён.

У бліжэйшы час на пазначаным сайце зьявяцца фотаздымкі ўдзельнікаў сусьветнага флэшмоба, а таксама яго афіцыйныя вынікі.

Baj 17:00, 26/07/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.