Мінадукацыі гатова зрабіць правілы тэставаньня больш жорсткімі
Міністэрства адукацыі вырашыла чарговы раз скарэктаваць правілы цэнталізаванага тэставаньня. У прыватнасьці, плянуецца ўсталяваць фіксаваную плату за праходжаньне дзяржтэста, а таксама даць дакладныя вызначэньні кампутара і калькулятара.
Па дадзеных Камітэта дзяржаўнага кантроля, які й стаў ініцыятарам унясеньня паправак, у гэтым годзе за маніпуляцыю з сучаснай вылічальнай тэхнікай з тэставаньня былі выдаленыя 68 абітурыентаў.
Акрамя таго, узьнікла шмат спрэчных момантаў адносна прызначэньня прыбораў, якія абітурыенты праносілі ў аўдыторыі. Нават спэцыялісты КДК часам не маглі даць дакладны адказ, зьяўляецца прыбор калькулятарам ці высокатэхналягічным сродкам сувязі з зьнешнім сьветам.
Па словах першага намесьніка старшыні Камітэта дзяржкантроля Міхала Матусевіча, у наступным годзе варта дакладна разьмежаваць вылічальныя прыборы па клясе і прыналежнасьці, паведамляе bsb.by.
У аўдыторыі можна будзе прыносіць калькулятары толькі з чатырма асноўнымі функцыямі: сума, розьніца, здабытак, дзель. Больш складаная тэхніка, уключна з мабільнымі тэлефонамі, павінна застацца за дзьвярыма экзаменацыйнай аўдыторыі.
Што тычыцца ўвядзеньня платы за тэставаньне, то яе памер і мэтазгоднасьць пакуль толькі абмяркоўваецца ў дзяржкамісіі па кантролю за правядзеньнем уступных іспытаў. Але па ўсім відаць, што прыдзецца. Гэта падвысіць дысцыплінаванасьць абітурыентаў і скароціць выдаткі на правядзеньне тэстаў.
Плата, хутчэй за ўсё, павінна быць невялікай. але не на толькі, каб людзі маглі прагульваць месцы. У гэтым годзе "прагульшчыкаў" набралася ажно 9 тысячаў чалавек.