14 правілаў паводзінаў з выкладчыкам

Караценькі артыкул зь лягічнымі парадамі, як спадабацца выкладчыку, каб потым пасьпяхова здаць ягоны прадмет.

Узаемаадносіны з выкладчыкам уплываюць на вашыя веды. Як правіла, усім выкладчыкам падабаюцца студэнты, што шчыра цікавяцца прадметам і задаюць канкрэтныя пытаньні.

Найлепшая магчымасьць падабацца выкладчыку - проста быць захопленым студэнтам. Вось некалькі рэкамендацыяў, як прадэманстраваць сваю зацікаўленасьць і дапытлівасьць:

  • Не крытыкуйце дзеяньні выкладчыка, не ганьбіце і не скардзіцеся на іх
  • Пакажыце выкладчыку, што вам спадабаўся яго курс
  • Усьміхайцеся
  • Запомніце імя выкладчыка і карыстайцеся ім
  • Слухайце, што выкладчык распавядае пра сябе
  • Размаўляеце на тэмы, якія цікавяць выкладчыка
  • Дайце ведаць выкладчыку, што разумееце яго значнасьць
  • Пазьбягайце спрэчак
  • Калі вы не правы, прызнайце гэта хутка і рашуча
  • Лепш задаць пытаньне, чым зрабіць заўвагу
  • Сумленна старайцеся зразумець пункт гледжаньня выкладчыка
  • Дайце ведаць выкладчыку, што вы сапраўды хочаце зрабіць посьпехі ў ягоным прадмеце
  • Заўсёды трэба мець пры сабе падручнік, калі бачыце выкладчыка
  • Выконвайце усе заданьні на працягу сэмэстра
baj 20:00, 09/07/2005 | Артыкулы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4734 seconds.