Чыгункай на Басовішча
Калі вы сярод іншых спосабаў даезду на Басовішча выбралі той, які прадугледжвае празьмернае расьпіцьцё ў дарозе піва, паяданьне семачак і суседства з дачнікамі, некаторыя нашыя парады будуць вам карысныя.
Ёсьць два шляхі, якімі можна даехаць да Гарадка. Першы пралягае праз Баранавічы і Ваўкавыск. Гэта шлях аўтастопнікаў, таму ўважлівей глядзіце ў вокны - можа заўважыце знаёмых, якія, праўда, верагодна трапяць у Гарадок раней за вас.
Другі трохі даўжэйшы, але ўключае ў сябе наведваньне самага заходняга беларускага горада (які, што праўда, часова ўключаны ў склад нашай братняй суседкі Польшчы): праз Гародню і Беласток. Гэты шлях звычайна выбіраюць ахвотныя наведаць мясцовыя крамы. Многія кошты там значна выгоднейшыя за нашы.
МЕНСК-БАРАНАВІЧЫ-БЕРЭСТАВІЦА-ГАРАДОК
Квіток зь Менску да Ваўкавыска на электрацыі будзе каштаваць 10 440 беларускіх рублёў. Гэта поўны квіток. Ільготных квіткоў для студэнтаў улетку не бывае. Дарога да Баранавічаў займае тры гадзіны.
Электрацыі зь Менску да Баранавічаў:
-
Інстытут Культуры - Баранавічы-Пал. (берасьцейская)
00.45 - 03.15 -
Менск-Пас. - Баранавічы-Пал.
04.13 - 07.01 -
Менск-Пас. - Баранавічы-Пал.
07.58 - 11.10 -
Менск-Пас. - Баранавічы-Пал. (берасьцейская)
10.11 - 13.07 -
Менск-Пас. - Баранавічы-Пал. (берасьцейская)
13.03 - 15.43 -
І. К. - Баранавічы-Пал.
14.10 - 17.04 -
Менск-Пас. - Баранавічы-Пал.
15.35 - 17.35 -
І. К. - Баранавічы-Пал. (берасьцейская)
16.10 - 18.56 -
І. К. - Баранавічы-Пал.
17.09 - 20.10 -
Менск-Пас. - Баранавічы-Пал.
19.08 - 22.03 -
Менск-Пас. - Баранавічы-Пал.
20.15 - 23.04
На станцыі Баранавічы-Палескія неабходна перасесьці на электрацыю на Ваўкавыск.
Час падарожжа будзе блізу трох гадзінаў.
Электрацыі з Баранавічаў да Ваўкавыску:
-
Баранавічы-Пал. - Ваўкавыск-Горад - Ваўкавыск-Цэнтр.
8.24 - 11.19 - 11.29 -
Баранавічы-Пал. - Ваўкавыск-Горад - Ваўкавыск-Цэнтр.
9.54 - 12.25 - 12.37 (сб.,нд.) -
Баранавічы-Пал. - Ваўкавыск-Горад - Ваўкавыск-Цэнтр.
11.32 - 14.26 - 14.33 -
Баранавічы-Пал. - Ваўкавыск-Горад - Ваўкавыск-Цэнтр.
13.53 - 16.11 - 16.20 (сб.,нд.ы) -
Баранавічы-Пал. - Ваўкавыск-Горад - Ваўкавыск-Цэнтр.
20.45 - 23.40 - 23.47
Электрацыі з Ваўкавыску да Бераставіцы:
-
Ваўкавыск-Цэнтр - Бераставіца
4.25 - 5.26 1800 рублёў -
Ваўкавыск-Цэнтр - Бераставіца
14.45 - 15.46 (сб.,нд.) 1800 рублёў -
Ваўкавыск-Горад - Бераставіца
17.15 - 18.25 1400 рублёў
Апошні і самы экстрэмальны адрэзак шляху неабходна будзе пераадолець ад Бераставіцы да Гарадка. Ад Бераставіцы да мяжы застаецца ўсяго-нічога - некалькі кілямэтраў. Іх можна прайсьці пешшу, што, пасьля доўгага шляху праз усю краіну ў электрацыях, за палёгку альбо пад'ехаць на якой машыне. Саму мяжу пехатой, на жаль, ня пройдзеш. Трэба прасіцца "на падсадку". У легкавыя машыны бяруць вельмі ахвотна, галоўнае ў гэтай справе - не саромецца. Добрым ёсьць і тое, што экалягічны, што складае 3 даляры, сплочваць гэтым летам не прыдзецца. Яго адмянілі.
Мінуўшы мяжу застанецца праехаць усяго 22 кілямэтры і, неўзабаве на гарызонце зьявіцца ўказальнік "Grodek", ці больш звыклае нашаму вуху - Гарадок. Вам сюды. Запытацца, як дайсьці да поля, дзе й адбываецца канцэрт, можна ў кожнага. Басовішча тут ведаюць.
Вяртацца назад можна тым самым шляхам. Вось расклад электрацыяў:
Электрацыі з Бераставіцы да Ваўкавыску:
-
Бераставіца - Ваўкавыск-Цэнтр
05.41 - 06.501800 рублёў -
Бераставіца - Ваўкавыск-Цэнтр
15.56 - 17.05 (сб.,нд.)1800 рублёў -
Бераставіца - Ваўкавыск-Горад
18.40 - 19.491400 рублёў
Электрацыі з Ваўкавыску да Баранавічаў:
-
Ваўкавыск-Цэнтр - Ваўкавыск-Горад - Баранавічы-Палес.
04.31 - 04.39 - 07.28 -
Ваўкавыск-Цэнтр - Ваўкавыск-Горад - Баранавічы-Палес.
12.24 - 12.30 - 15.22 -
Ваўкавыск-Цэнтр - Ваўкавыск-Горад - Баранавічы-Палес.
14.37 - 14.45 - 17.11 (сб.,нд.) -
Ваўкавыск-Цэнтр - Ваўкавыск-Горад - Баранавічы-Палес.
17.23 - 17.32 - 20.27 -
Ваўкавыск-Цэнтр - Ваўкавыск-Горад - Баранавічы-Палес.
19.51 - 20.01 - 22.19 (сб.,нд.)
Электрацыі з Баранавічаў да Менску:
-
Баранавічы-Пал. - Менск-Пас
4.52 - 7.42 -
Баранавічы-Пал. - Менск-Пас
6.28 - 8.39 -
Баранавічы-Пал. - Менск-Пас
07.12 - 9.56 -
Баранавічы-Пал. - І. Культуры
08.20 - 11.25 -
Баранавічы-Пал. - І. Культуры (берасцейская)
10.22 - 12.22 -
Баранавічы-Пал. - І.Культуры
11.40 - 14.21 (сб.,нд.) -
Баранавічы-Пал. - Менск-Пас. (берасцейская)
12.37 - 15.37 -
Баранавічы-Пал. - І.Культуры
14.10 - 16.28 (сб.,нд.) -
Баранавічы-Пал. - Менск-Пас.
15.14 - 18.09 -
Баранавічы-Пал. - І.Культуры (берасцейская)
16.04 - 18.47 -
Баранавічы-Пал. - Менск-Пас.
17.37 - 20.46 -
Баранавічы-Пал. - І.Культуры
20.38 - 23.29 -
Баранавічы-Пал. - І.Культуры (берасцейская)
22.30 - 0.27
МЕНСК-ГАРОДНЯ-БЕЛАСТОК-ГАРАДОК
Электрацыі з Менску да Гародні не ходзяць. Таму самым танным чыгуначным
транспартам будуць цягнікі.
-
Менск-Гародня (хуткасны)
16.22 - 22.02 штодзень 9920* рублёў -
Менск_гародня
21.17 - 5.00 штодзень 9100* рублёў -
Унеча-Гародня
23.20 - 6.02 праз дзень 20.07.2006 9100* рублёў - Віцебск-Гародня 23.20 - 6.02 праз дзень 19.07.2006 9100* рублёў
* пазначаныя кошты - агульны вагон
Цягнік з Гародні да Беластоку толькі адзін, аднак можна даехаць да
Кузьніцы, што па польскі бок мяжы, а адтуль перасесьці да Беластока. Не
забывайцеся таксама й на час. Ён адрозьніваецца з нашым на адну гадзіну. Таму
прыедзеце вы на месца раней чым выехалі ;)
-
Гародня-Кузьніца
04.25 - 04.20 штодзень -
Гародня-Кузьніца
10.20 - 10.15 штодзень -
Гародня-Кузьніца
14.50 - 14.45
штодзень -
Гародня-Кузьніца-Беласток
19.50 - 20.23 - 21.22
штодзень
Даехаць з Беластоку да Гарадка зусім проста. На ваш густ шырокі выбар
аўтобусаў, якія ходзяць амаль кожныя паўгадзіны. Расклад іх тут мы прыводзіць
не будзем, бо ў розныя дні яны ходзяць па-рознаму. Аднак па вось гэтай спасылцы
вы пяройдзеце на старонку Гарадка, дзе з гэтым раскладам і можаце азнаёміцца.
А вось і зваротны шлях:
З Беластоку да Горадні:
-
Кузьніца-Гародня
07.20 - 09.05 штодзень -
Кузьніца-Гародня
12.05 - 14.00 штодзень -
Кузьніца-Гародня
16.35 - 18.30 штодзень -
Беласток-Кузьніца-Гродна
22.35 - 0.25 - 02.20 штодзень
З Горадні да Менску:
-
Гародня-Менск (хуткасны)
6.37 - 12.02 штодзень 9920* рублёў -
Гародня-Унеча
15.55 - 22.45 праз дзень 23.07.2006 9100* рублёў -
Гародня Віцебск
15.55 - 22.45 праз дзень
24.07.2006 9100* рублёў -
Гародня-Менск
22.43 - 6.14 штодзень 9100* рублёў
*пазначаныя кошты - агульны вагон
І напрыканцы магу дадаць, што падарожжа па чыгунцы безумоўна заслугоўвае ўвагі.
Гэта й магчымасьць зьберагчы сілы перад Басовішчам й чарговы раз пабачыць
чароўныя краявідамі Заходняй Беларусі. Аматары беларускай музыкі павінны
прайсьці ўсімі шляхамі да Басовішча й чыгунка ў гэтым ганаровым шэрагу займае
не апошняе месца.