Віза на “Басовішча-2006” праз studenty.by!

Яшчэ адзін вечар прыёму дакумантаў на візы, каб патрапіць на музычны фэст “Басовішча-2006” 13 ліпеня. Сьпяшайцеся! 

Сябры Community Studenty.by працягваюць дапамагаць у атрыманьні візаў на сёлетняе “Басовішча”. Ужо некалькі сотняў аматараў беларускай музыкі зьвярнуліся за візамі (гэта без уліку тых многіх, што пасьпелі самастойна стаць у чаргу ў кансулят, каб своечасова атрымаць польскую візу).  Прычына ў цяжкасьці атрыманьня візы самастойна ў вялікіх чэргах у польскі кансулят. Калі зьвяртацца зараз па візу самастойна, то жадаючых запісваюць ужо толькі на жнівень, у той час як Басовішча адбудзецца 21-22 ліпеня.

Умовы звароту простыя. Асоба, якая жадае атрымаць візу, каб патрапіць на Басовішча, мусіць падрыхтаваць увесь камлект дакумантаў, які патрабуецца ў польскі кансулят. Каманда ж Studenty.by бярэ на сябе адказнасьць арганізавана аднесьці ўсе дакуманты ў кансулят і вярнуць потым пашпарты зь візамі на рукі ўладальнікам. 

13 ліпеня, у чацьвер, будзе яшчэ адна магчымасьць здаць дакуманты на візы. 17:00-20:00, у раёне ст. мэтро “Інстытут культуры”. Просьба да жадаючых тэлефанаваць 13 ліпеня з 16:00 (не раней :)) па нумарох 6855239 (Сяржук) і 6530595 (Воля).

Неабходныя дакуманты для атрыманьня візы ў Польшчу:
•    пашпарт са штампам на дазвол выезду за мяжу
•    запоўненая анкета
•    ксэракопія апошняй старонкі пашпарту (там, дзе фота)
•    фотаздымак 3,5х4,5 (выява твару мусіць быць 80% ад плошчы ўсяго фотаздымка – гэта абавязкова!)
•    6 даляраў ЗША.

Пры ўзьнікненьні складанасьцяў з запаўненьнем анкеты, дазапоўніць можна будзе на месцы пры перадачы дакумантаў.

Выдача пашпартоў зь візамі адбудзецца 14 і 17 ліпеня з 17:00 да 19:00 па той самай адрэсе, дзе і зьбіраліся дакуманты. 

Да сустрэчы!

tarka 18:00, 12/07/2006 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0653 seconds.