Берасьцейскі WANTED! і гомельскі ERECTUS сыходзяць з дыстанцыі “Адборышча”

На шчасьце, прычыны ў гэтых гуртоў вельмі прыемныя – нараджэньне сына і падарожжа за мяжу. Такім чынам, у каманду з 20 гуртоў, якія выступяць на “Адборышчы” 23-24 чэрвеня ў Палацы мастацтваў, далучаюцца менскі “Маўзэр Папаніна” і маладзечанскі “USPLЁSK”.

Крэмсан, WANTED!: “У любым выпадку будзем прабівацца, хоць і не трапляем на Адборышча. За намі не заржавее! :)”

Сына шчасьлівыя бацька з жонкай назвалі Яніслаў. Ад імя каманды сайту studenty.by віншуем сям’ю Крэмсана з нараджэньнем маленькага беларуса. (на фота - Крэмсан з жонкай - рэд.)

Міця, ERECTUS: “На вялікі наш жаль, ня зможам прыняць удзелу ў “Адборышчы 2006”. Менавіта 23-24.06.2006 наш гітарыст будзе адсутнічаць, таму што на 2 тыдні зьяжджае ў Нямеччыну. Калі б адбор быў трохі раней, то мы зь вялікай радасьцю і настроем толькі на перамогу прынялі б удзел, але ж...”

Але ўдзельнікі “ERECTUS” радыя, што 23 чэрвеня на пляцоўцы “Адборышча” выступіць магілёўскі гурт “Авангардшкола”, які раней сыйшоў з дыстанцыі ў той час, калі адборачны тур плянаваўся на 9 чэрвеня ў Дрымлэндзе. Тады “Авангардшкола” ня магла ўдзельнічаць па прыватных прычынах – выпускны ў лідэра гурта.

 

 

Праграма "Адборышча-2006" 23-24 чэрвеня ў Палацы мастацтваў >>

Усе навіны пра  "Басовішча-2006"  >>

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0671 seconds.