Асьпірантаў будуць рыхтаваць на замову працадаўцаў

У Беларусі з 1 верасьня прыём у асьпірантуру будзе ажыцьцяўляцца па новым пляне.

Паведаміўшы пра гэта, першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Уладзімер Нядзілька сказаў, што навуковыя кадры будуць рыхтавацца на замову прадпрыемстваў альбо дзяржаўных органаў. Якія навукоўцы будуць патрэбныя краіне і па якіх спэцыяльнасьцях – гэтыя пытаньні цяпер будуць вызначаць працадаўцы.

Нарматыўныя дакумэнты для новага пляну падрыхтаваныя, формы заявак разасланыя дзяржзамоўцам, міністэрствам, канцэрнам. Але праца яшчэ не завершаная. У падрыхтоўцы пляну пра мэтавае навучаньне асьпірантаў прымаюць удзел спэцыялісты ДКНТ супольна з НАН Беларусі, Міністэрствам адукацыі, Мінздравам, Мінпрамам ды іншымі зацікаўленымі ведамствамі.

Мяркуецца, што прадпрыемства будзе складаць спэцыяльную дамову з будучым асьпірантам. Тэму сваёй дысэртацыі асьпірант будзе павінен узгодніць з сваім будучым наймальнікам, у якога ён будзе працаваць некалькі гадоў па заканчэньні навучаньня ў асьпірантуры. 

Наша Ніва  паводле «Ва-Банкъ»  

16:08, 06/06/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.