Якія асацыяцыі выклікае ва ўдзельнікаў "Адборышча-2006" іх жа музыка?

Гурты-ўдзельнікі “Адборышча-2006” называюць свае 5 словаў-асацыяцыяў, якія ў іх выклікае іх жа музыка. Умовы апытанкі былі – адказваць хутка і не задумваючыся доўга! Просім зьвярнуць увагу, што запытваліся толькі пра 5 асацыяцыяў ;) Свае адказы даюць як гурты, якія трапілі ў 16-ку, так і каманды з лаўкі запасных.

Авангардшкола 

Можа, маці была права? Можа, дарма, я гэтай хернёю займаюся? А ўволуле, вельмі нават падабаецца. Рэкамендую! :)

Band A 

Пазытывы людзей на нэгатыве зямлі

Водар Сусьвет 

Каханьне. Жыцьцё. Моц. Sex. Love-rock. 

Голая МаNашка

Стыль – полупанк, полугрунк, полудурок

ERECTUS

Энэргія. Сэнс. Музычнае раздаўбайства. Хапае. Эмацыйнасьць

ZigZag 

1.    /
2.    \
3.    /
4.    \
5.    /

LiLiTh

Колеры, вочы, дотыкі; магчыма, нешта таямнічае, аксамітнае, не па-жаночы мужчынскае.

Людзі сьвятла

назоўнікі                    прыметнікі
сьвятло                    калярытная
крылы                      экспрэсіўная           
эклектыка                 натуральная
свабода                    незалежная
дыханьне                  напорыстая

NEVMA 

Гурт NEVMA быў створаны, каб граць прыгожую экспрэсыўную музыку, якая б “чапляла”, падабалася i прымушала аб чымсьцi задумацца – аб нечым галоўным i сьветлым. 

Nothing to lose

Бас… бубны… саксафон… гітара… вакал  and … ROCK-n-ROLL!!!

Parason

Ты не спіш?
Пара на сон.
Ноч
Раскрыла парасон.
А на парасоне тым
Млечны Шлях,
Нібыта дым,
I зімой -
Не толькі ўлетку -
Там квітнеюць
Зоркі-кветкі.
Можа, луг -
Той парасон?
Ты не спіш?
Пара на сон.
А яшчэ на парасоне
Хмаркі дзве,
Як быццам поні
Са звярынца
Уцяклі
I на неба
Шлях знайшлі.
3 хмарак -
Беленькіх, прыгожых -
Збудавана й агароджа.
Як раскрые веснічкі,
Гляне ясны месячык,
Гляне месяц, падміргне:
- Поля спіць?
Ці, можа, не?
Спіць.
I бачыць дзіўны сон:
Ноч раскрыла парасон,
I па лузе-парасоне
Поля ў поле
Гонiць поні.

Relikt 

Уладзімір. Аляксандр. Ягор. Вадзім. Дзяніс…

РоСтра 

Непахіснасьць. Патрыятызм. Душа. Незвычайнасьць. Назаўжды.

Termin X 

Цяжка казаць пра асацыяцыі з уласнай творчасьцю. Мы ўкладаем у яе даволі пэўныя вобразы і сэнсы, можа таму нам цяжка адыйсьці назад да ўзроўню пачуцьцяў. Лепш пакінем магчымасьць адказаць на гэтае пытаньне слухачам, якія будуць значна больш шчырыя ў сваіх асацыяцыях.

S.D.M.

Беларускамоўнасьць, эмоцыі, грандж, асэнсаванасьць, шлях

WANTED! 

Палеская праўда (далей - задумаўся - рэд.) :) 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0874 seconds.