United Students Projects (BSEU) прэзэнтуе «Project73»
Ня гледзячы на самы разгар сэсіі, у пятнiцу, 2 чэрвеня а 13-ай гадзіне студэнты БДЭУ сфармавалi зь сябе лiчбу «73» каля ўлюбёнага 1-га корпуса, што на Партызанскiм праспэкце. «Што гэта сымбалiзуе?» i «Якога гэта ўсё робiцца?» - распавядаюць арганізатары.
Першакурснiк Арцём i на год яго старэйшы Лёша здолелi разварушыць студэнтаў наргаса ў перадсэсiйны час, калi пачынаеш ведаць сапраўдны «кошт» «аўтаматаў» у параўнаньнi з квiтком на файную r’n’b вечарыну; калi нарэшце даведваесься, як завуць тваю выкладчыцу па абароне насельнiцтва, але гэта не дапамагае; калi да першага іспыта застаецца колькi дзён, а ты працягваеш займацца лухтой…
Студэнты наргасу распавядаюць, што сымбалізуе іх акцыя.
Student: "Лёха, слухай, кажуць iзноў ты выпендрыцца захацеў?"
Хтосьцi нашаптаў на вуха, што Лёша – гiперактыўны хлопчык адносна грамадзкага жыцьця ўнiвэрсытэта: студэнцкая газэта, студсавет факультэта, КВЗ i г.д. – карацей, увесь «стандартны студэнцкi набор».
Лёша: "Не кажы глупствы! Просто аднойчы я на свае вочы бачыў (не скажу дзе), як моладзь таксама рабiла нешта падобнае i як гэта яднае… А тут якраз i Дзень народзiнаў БДЭУ (20 траўня БДЭУ споўнiлася 73 гады). Была толькi маленькая праблема – дзе знайсьцi вялiкую колькасць людзей. I вось тут на дапамогу прыйшоў Арцём."
Арцём выказаў «пратэст сыстэме» ў выглядзе афiцыйнага сайта bseu.by i зрабiў (дакладней i дагэтуль робiць) неафiцыйны – narxoz.org. Пакуль на сайце функцыянуе толькi форум, але чамусьцi жывейшы за афiцыйны…
Арцём: "Шчыра кажучы для мяне гэта была першая акцыя такога кшталту для праекта Narxoz.org. Зразумела, першы блiн сабаку, але i ён быў смачным ;). Так як я адказваў за арганiзацыю людзей, то ўвесь час трэ’ было думаць пра тое, як гэта ўсё будзе адбывацца, пра тое, колькi чалавек спатрэбiцца, цi будзе iх дастаткова ды, наагул, спадабаецца гэта цi не."
Student: "Ну гэта зразумела, ну а Вам нафiга гэта ўсё?"
Лёша: "Жаданьне зрабiць штосьцi добрае i незвычайнае. Ну, зразумела, i адпавядаць статусу студэнта факультэта маркетынгу – быць трошкi крэатыўным i не такiм як усе.
Student: "Якiя ж вынiкi акцыi? Ад рэктарата ужо падзяку атрымалi?"
Арцём: "Мы атрымалi i дамаглiся нечага iншага: разуменьня – калi людзi спачатку нiяк не маглi ўцямiць, дзеля чаго яны прыйшлi, то пасля ўсяго некаторыя нават i разыходзiцца не жадалi; цiкавасьць – адразу на форуме ды i ў сапраўдным жыцьцi павялiчыўся iнтарэс да акцыяў такога кшталту – тэлефануць i пытаюцца «а калi яшчэ?»; яднаньне – калi да акцыi некаторыя нават i ня ведалi адзiн аднаго, то пасьля яе нармальна так пасябравалi."
Два арганiзатары, адзiн лiчэбнiк, шэсьцьдзесят удзельнiкаў, некалькi дзясяткаў назiральнiкаў, гадзiны падрыхтоўкi, дзесяць хвiлiнаў акцыi i некалькi фотаздымкаў напамяць… Вось так i атрымлiваецца, што эканамiсты i арыфмэтыка руляць!